Календарь
Піліпаўка
Зімовы пост у Праваслаўнай царкве. Папярэднічае Раству Хрыстову.
Пракоп
"Пракоп па снегу ступае, дарогу капае."
Запіс Каляд
Гаспадаркрпідлам (Пучок з сухіх калоссяў) акрапляе свянцоваю вадою хату і іншыя будынкі, усюды ставіць крыж (Гэта называецца "Запісаць Каляды").
Першая (Посная, Бедная, Вялікая, Марожная) куцця
Сямейная перадкалядная вячэра. Абрадная страва - звычайная каша з алеям або мёдам. Лічылася:якая куцця, такі будзе і ўраджай; які дзень, такі будзе і год. Не сварыліся. Не пралі. На Віцебшчыне гаспадар адчыняў вакно і гаварыў: "Строк! А строк (авадзень)! Просім да куцці, толькі маіх коней (валоў) не кугуці".
Каляды. Калядны Мясаед. Ражство
Праводзілі ігрышчы, дзе танцавалі, гулялі, слухалі Казкі, легенды, адгадвлі загадкі.
Працяг Каляд
Абходзілі з калядкамі хаты, у якіх праслаўлялі гаспадароў і іх дзяцей, жадалі дабрабыту.
Працяг Каляд. Сцяпан
Дзень найму батракаў, слуг. "На святога Сцяпана вышэй слуга за пана".
Працяг каляд
Дзень прысвечваецца "Пакутнікам 14000 немаўлят, ад Ірада ў Віфіліеме забіенных". Ігралі традыцыйны батлейкавы спек-такль "Цар-Ірад".
Шчодрая Куцця
Абрадавая пераднавагодняя вячэра, якая вызначалася багаццем страў і іх скаромнасю. Гаспадар запрашаў за стол: "Мароз хадзі куццю есці. А летам не бувай, хвастом не віляй, бо будом пугаю секці". Пачатак Шчодрага тыдня, або Багатая Каляда. Кідалі ў калодзец кашу - ахвяраванне культу вады і крычалі ў калодзеж: "Ку-гу-гу!". Са шчодрым вечарам звязана шмат забарон, павер'яў і варажбы пра будучае замужжа.
Новы год
Па стараму стылю, Васілей, Святы Козлік. Святочныя забароны, павер'і, варажба, розныя прыкметы.
Шчодры
Першы раз запрагалі ў сані бычка, весела каталіся і гаварылі "Кідай быковае ды бяры вяловае".
Марк
У Віцебскай губерніі існавала павер'е: калі ў дзень Марка пакласці ў зямлю на кароткі час насенне морквы, то летам яно хутчэй прарасце.
Пісаная (Вадзяная) Каляда
Завяршальны дзень Каляд. На сценах будынкаў "пісалі хрэст", што азнаала канец Каляд.
Хрышчэнне (Кшчэнне)
Запасаліся свянцонай вадою на ўвесь год.
Лянівы дзень. Іван Прысеча (Іван Хрысціцель)
Можна ўжо прасці і выконваць іншыя работы, якія забараняліся на Каляды.
Аксіння і Фядос
"Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце". На Фядоса- Цепла.
Таццяна
Лічыцца заступніцай студэнцтва.
Апанас (Гусейнік, Гусіннае свята).
Апанас - абаронец жывёлы ад марозу.
Ігнат
"На святога Ігната зіма багата, а Ігнат Грамніцам рад."
Стрэчанне (Грамніцы)
Дзень сустрэчы зімы з летам. Назіралі за надвор'ем.
Агата
У гэты дзень свяцілі соль і хлеб. "Хлеб святой Агаты бяды не пусціць да хаты", "соль святой Агаты бароніць ад агня хаты".
Аксіння Паўзімніца.
Дзяліла зіму папалам. На Аксінню паднаўлялі платы і лодкі.
Іван Златавус.
Згодна легендзе, Касьян.
Ігнат
Ад свяшчэннапакутніка Ігнація Баганосца, мошчы якога пераносіліся ў гэты дзень у 107 годзе.(
Тры свяціцелі
(Васілля ды Рыгора). Дзень трох святых: Васілля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іана Златавуста. У гэты дзень не пралі і не мылі белізну.
Трыфан
Назіралі за прыродай, зоркамі. "На Трыфана зорка - вясна позняя". Яшчэ ў гэты дзень рыхтавалі "ахвярныя" свечкі Грамніцы са свайго воску.
Грамніцы (Стрэчанне)
Дзень першай сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і "жывога агню", што абараняе чалавека ад злых духаў. Васкавыя свечкі асвячаюцца ў царкве. Выпалівалі крыжы (дзве палачкі, пакладзенныя адна на аду) каб адагнаць злых чарадзеяў і ведзьмакоў.
Агата
Прысвятак, прысвечаны каровам. Асвячалі хлеб з соллю, які затым натыкалі на рогі жывёле.
Вакулы
Лічылася, што Вакукла ахоўваў ад ператварэння ў ваўкалакаў (пярэвратней).
Пятро
Калі на Пятра цепла - зіма працягнецаа да Вялікадня. Дзеці ў гэты дзень у кожным доме стуканнем драўляных малаткоў "выганялі" розных драконаў і змеяў.
Прохар
Заўважылі, што ў гэты дзень ласі скідаюць рогі, бліжэй становіцца да вясны.
Аўлас
Лічыўся святам жывёлы (каровіным і конскім). Каб адпудзіць ласку, якая псавала жывёлу ў адрыне, сяляне вешалі пад столлю забітую варону.
Фаціння
Заступніца ад ліхаманак, трасцы.
Дзедаў тыдзень (Памінальніца)
Азначаўся ў пятніцу ці суботу. Прысвечана памяці памершых прэдкаў. Не працавалі, каб не шкодзіць "мёртвым душам".
Рабы тыдзень (Масляныя Загвяны)
Апошні тыдзень перад Масленкай трэба як мага болей есці малака і мяса.
Лысая серада
Серада перад Масленіцаю.
Масляныя Дзяды
(Калі гэта пятніца, субота, чацьвер) - раніцай палілі печку, бялілі ў хаце, засцілалі стол чыстым абрусам, вешалі новы ручнік - чакалі гасцей, "дзядоў". Пасля рытуальнага абеду пакілаоа на стале "Дзядам".
Дзедавая субота (Бабы)
Дзень памяці аб страшным судзе, падрыхтоўка да вялікага выратавальнага паста.
Масленіца (Маслёнка)
Пачатак (з панядзелка) Маслянага (Сырнага, Крывога, Пустога, Развітальнага) тыдня. "Масленка зіму праводзіць, год - сустракае". Налажывалі гульні, гатавалі пачастункі, абавяскова пяклі бліны.
Аксіння і Фядос
"Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце". На Фядоса- Цепла.
Таццяна
Лічыцца заступніцай студэнцтва.
Апанас (Гусейнік, Гусіннае свята).
Апанас - абаронец жывёлы ад марозу.
Дзень Федара Цірана
Федар (спалены за тое, што не адмовіўся ад Хрыста) - заступнік ад зладзейства.
Казімір
Першы дзень земляробчага года.
Янка
Птушкі пачынаюсь вяртацца з выраю, мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на бок.
Сорак мучанікаў
Свята сустрэчы птушак.
Рыгор
"На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора."
Васіль Капальнік
Забарона на прадзенне, нельга "слініць" пяньку, каб не вярнуліся марозы.
Касьян
Аўдоцця Вясноўка -трымае ў руцэ лета. Па гэтаму дню прыкмячалі надвор'е.
Хвядот
Сцеражыся моцных вятроў
Герасім Гракоўнік
Дзень прылёту гракоў.
Конан Агароднік
Конан выводзіць ўсіх на агароды.
Саракі
Прыляцелі 40 "выраяў" і ўжо канчаткова прыходзіць вясна.
Рыгор
"А святы Рыгор спусціў воду з гор, ваду ў зямлю. А з зямлі траву".
Міжблагавешчыны
Забарона на "запасванне" кароў (каб не вабіць быкоў). Нельга даваць ў доўг рэчы.
Алексей Цёплы
Дзень рыбалова.